Фрэнк Макфарлейн Бёрнет
Сэр Фрэнк Макфарлейн Бёрнет (англ.: Sir Frank Macfarlane Burnet; 3 верасня 1899, Траралгон, штат Вікторыя — 31 жніўня 1985) — аўстралійскі вірусолаг. Скончыў Мельбурнскі ўніверсітэт (1923), прафесар гэтага ўніверсітэта. Дырэктар Інстытута медыцынскіх даследаванняў Уолтэра і Элізы Хол (1944—1965). У 1947 годзе, за значны ўклад у навуку, навуковец быў узнагароджаны Каралеўскім медалём Лонданскага каралеўскага таварыства. З 1965 па 1969 год быў прэзідэнтам Акадэміі навук Аўстраліі. Асноўныя даследаванні прысвечаны экалогіі вірусаў, узаемаадносінам вірусаў і іх «гаспадароў», механізму размнажэння вірусаў, іх зменлівасці. Упершыню вывучыў узбуджальніка ліхаманкі Ку, якому прысвоена яго імя (Rickettsia burnetii). Вірусныя хваробы чалавека Бёрнет разглядаў з эвалюцыйнага і экалагічнага пунктаў гледжання. Найбольш вядомы сваімі працамі ў галіне імуналогіі. З’яўляецца аўтарам кланальна-селектыўнай тэорыі імунітэту і першаадкрывальнікам з’явы імунаталерантнасці; за апошняе адкрыццё атрымаў Нобелеўскую прэмію. Зноскі
|