Дзікінсан Рычардс
Дзікінсан Ры́чардс[5] (англ.: Dickinson Woodruff Richards, Jr.; 30 кастрычніка 1895 — 23 лютага 1973) — амерыканскі кардыёлаг, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1958)[6]. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Скончыў Ельскі ўніверсітэт у 1917 годзе і Калумбійскі ўніверсітэт у 1922 годзе, а таксама Калумбійскі ўрачэбна-хірургічны каледж і школу Хотчкіс у штаце Канектыкут. Да 1927 года працаваў у прэсвітэрыянскай бальніцы ў Нью-Ёрку. Пераехаў у Англію і працаваў у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане. У 1945—1961 гадах кіраваў медыцынскім аддзелам у шпіталі Белв’ю ў Нью-Ёрку[5]. Навуковая дзейнасцьАўтар прац пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх. Адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца. УзнагародыНобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1956 года (разам з А. Ф. Курнанам і В. Форсманам) за распрацоўку і ўдасканаленне метаду клінічнай дыягностыкі парокаў сэрца (катэтарызацыя сэрца). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |