Хоўард Тэмін
Хоўард Марцін Тэмін (англ.: Howard Martin Temin; 10 снежня 1934, Філадэльфія — 9 лютага 1994, Мадысан) — амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1975 (сумесна з Дэвідам Балтымарам і Рэната Дульбека) «за адкрыцці, якія тычацца ўзаемадзеяння паміж анкавірусамі і генетычным матэрыялам клеткі». Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1974), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1988)[4]. Малодшы брат — эканаміст Пітэр Тэмін. Зваротная транскрыптазаЗваротная транскрыптаза была адкрыта Хоўардам Тэмінам ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане[5] і незалежна Дэвідам Балтымарам у 1970 годзе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце[6]. Абодва даследчыка атрымалі Нобелеўскую прэмію ў па фізіялогіі і медыцыне ў 1975 годзе сумесна з Рэната Дульбека. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|