Эдуард Тэйтэм
Эдуард Тэйтэм (англ.: Edward Lawrie Tatum; 14 снежня 1909, Боўлдэр, Каларада — 5 лістапада 1975, Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік і генетык, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1952). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне. БіяграфіяСкончыў Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане (1931). Доктар біяхіміі (1934). Працаваў у Стэнфардскім (1937—1945, 1948—1956) і Ельскім (1945—1948) універсітэтах (з 1946 года прафесар). З 1957 года прафесар Ракфелераўскага інстытута медыцынскіх даследаванняў. У 1941 годзе выявіў (сумесна з Дж. Бідлам), што ў грыба нейраспоры генная мутацыя прыводзіць да страты штамам здольнасці сінтэзаваць якую-небудзь неабходную для росту амінакіслату, вітамін ці інш. роставы фактар (аўксатрофны мутант), а ў 1945 годзе выявіў гэтую ўласцівасць і ў бактэрый. Адкрыў (сумесна з Дж. Ледэрбергам, 1947) у бактэрый з’яву генетычнай рэкамбінацыі. Сумесна з Дж. Бідлам высунуў канцэпцыю «адзін ген — адзін фермент», якая з’явілася асновай біяхімічнай генетыкі. Зноскі
|