Фрэдэрык Чапмен Робінс
Фрэдэрык Чапмен Робінс (англ.: Frederick Chapman Robbins; 25 жніўня 1916 — 4 жніўня 2003) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1954), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1972 года. БіяграфіяСкончыў універсітэт Місуры (1936) і Гарвардскую медыцынскую школу (1940). У 1940—1942 і ў 1948—1950 гадах супрацоўнік дзіцячай бальніцы ў Бостане. У 1952—1966 гадах кіраўнік аддзела педыятрыі і інфекцыйных хвароб у Галоўнай гарадской бальніцы Кліўленда; з 1952 года прафесар педыятрыі медыцынскай школы пры універсітэце ў Кліўлендзе (штат Агая), з 1966 года дэкан. Навуковая дзейнасцьУ Бостане ў супрацоўніцтве з Дж. Эндэрсам і Т. Уэлерам распрацаваў тэхніку культывавання віруса поліяміэліту ў тканкавых культурах, удзельнічаў у стварэнні вакцыны супраць поліяміеліту, а таксама ў распрацоўцы метадаў вызначэння і ізаляцыі шэрагу іншых вірусаў. Вывучаў эпідэміялогію інфекцыйнага гепатыту, сыпнога тыфу, ліхаманкі Ку. Зноскі
|