Змагары (палітычнае клішэ)«Змагары» (руск.: змагары, англ.: zmagars, zmagary[1]) — палітычны цэтлік, спачатку ўжываны толькі сярод малазначных, маргінальных суполак антыбеларускай прарасійскай скіраванасці[2] і некаторымі расійскімі СМІ, а з 2020 года ён загучаў на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі. «Змагар» з’яўляецца прыкладам беларусізма ў рускай мове[3]. ЗначэннеДа 2020 года сярод прарасійскіх колаў «змагарамі» называлі збольшага беларускіх нацыяналістаў[4][5][6][7][8]. Нацыяналістам, якіх пазначаюць «змагарамі», прыпісваюцца русафобія, палонафілія ды «польскасць» беларускага нацыяналізму[9], празахаднасць ды падтрымка Захаду[6], а таксама тэрытэрыяльныя прэтэнзіі на забраныя этнічныя землі беларусаў[6]. Гэтак жа прыпісваецца «абеларушванне польскай гісторыі»[10] (паўстанне Каліноўскага[11] і інш.) ды «польскіх дзеячаў» (Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі[10][12] і інш.). Таксама за «змагара» могуць прызнаваць чалавека проста прабеларускай арыентацыі. Гэтая «прабеларускасць» для радыкальных прарасійскіх рэсурсаў можа значыць падтрымку герба Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга як гістарычных беларускіх сімвалаў або штодзённае ўжыванне беларускай мовы[13] (хоць і не абавязкова[2]). Часам гэты цэтлік даецца людзям, якія, на думку такіх рэсурсаў, заслаба падтрымліваюць паглыбленне інтэграцыі з Расіяй[2]. У больш шырокім значэнні «змагары» — прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, праваабаронцы, актывісты культурнай сферы[2]. Паводле Барыса Нормана, «змагар» — гэта «апазіцыяновец, які стыхійна і агульна не прымае ўсё, што звязана з уладай»[3]. У дзяржаўных СМІ БеларусіБеларускія дзяржаўныя тэлеканалы «змагарамі» пачалі называць любых пратэстоўцаў, нязгодных з палітыкай Лукашэнкі[2]. Сам жа Аляксандр Лукашэнка кажа пра «змагароў» як ворагаў «якія сядзяць у цёплых замежных кабінетах» і «прадаўжаюць вынаходзіць усё новыя падкопы супраць дзяржавы»[14], якім таксама «трэба процістаяць»[15]. ДыскрэдытацыяЛюдзей, на якіх навешваюць дадзены цэтлік, звычайна дыскрэдытуюць наступным чынам:[2]
Вытворныя словыУ рускай мове ад цэтліка «змагар» утвараецца нямала словаў, напрыклад: «змагарски», «змагаризм», «змагарства», «незмагар», «антизмагар», «антизмагарства», «антизмагарский»[3], а таксама «змагаризация»[16], «змагарьё»[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|