Каханую не аддаюць!«Каханую не аддаюць!» (руск.: «Любимую не отдают!») — беларускі палітычны лозунг і выказванне Аляксандра Лукашэнкі. Слоган з’явіўся 4 жніўня 2020 года пасля выступу Лукашэнкі перад выбаршчыкамі. Пазней фраза выкарыстоўвалася на праўладных мітынгах і ў сацыяльнай рэкламе. Гісторыя4 жніўня 2020 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, падчас выступу перад дэпутатамі і запрошанымі гасцямі Аляксандр Лукашэнка «прызнаючыся ў каханні да сваёй краіны» зрабіў эмацыйную заяву, што «каханую не аддаюць». У адказ на гэты выраз беларускія пратэстоўцы выкарыстоўвалі на пратэстах 2020 года плакаты «Любимую не бьют» і «Насильно мил не будешь»[1]. Пазней лозунг неаднаразова гучаў на праўладных мітынгах і велапрабегах[2][3][4]. 17 верасня 2020 года ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі Філіпам Кіркоравым, Мікалаем Баскавым, Аляксандрам Буйновым, Дыянай Гурцкай і іншымі выканаўцамі была прадстаўлена праўладная песня «Артисты за мир — Любимую не отдают»[5][6]. З 2022 года лозунг фігуруе на рэкламных шчытах з сацыяльнай рэкламай у Барысаве[7][8]. АналізУ выразе Аляксандр Лукашэнка атаясамляе свой імператыў з імператывам народа[9]. Зноскі
Літаратура
|