Справы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахПадчас пратэстаў ў Беларусі ў 2020—2021 гадах у адказ на выпадкі вандалізму супраць міліцэйскіх будынкаў і аўтамабіляў былі ўзбуджаны крымінальныя справы, у якіх гэтыя дзеянні кваліфікаваліся як тэрарыстычныя акты. У выніку такіх спраў былі затрыманыя 2 групы людзей і яшчэ адзін чалавек, абвінавачаны ў падрыхтоўцы 2 тэрактаў. Справа групы Аліневіча28 кастрычніка ў будынку ДАІ Мазыра невядомы разбіў акно і кінуў ў памяшканне «кактэйль Молатава», у выніку чаго адзін з пакояў быў пашкоджаны агнём. У гэты ж дзень каля граніцы з Украінай былі затрыманыя 4 чалавекі, якіх абвінівацілі ў падпале машын каля пракуратуры ў Салігорску 22 кастрычніка і будынка ДАІ ў Мазыры 28 кастрычніка 2020 г.; у СМІ гэта група стала вядома як група Аліневіча[1]". На партале TUT.BY іх погляды ахарактарызаваны як анархісцкія. Спіс групы Аліневіча
Справа групы Аўтуховіча8 снежня па тэлеканала АНТ перадалі аб затрыманні 8 чалавек, якіх назвалі групай Мікалая Аўтуховіча; іх абвінівацілі знішчэнні машын ў Ваўкавыску 2 кастрычніка і 20 лістапада ў Гродне[2]. Мікалая Аўтуховіча раней прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за маёмасныя зланчынствы і падрыхтоўку тэрактаў, але абвінавачванні не былі даказаны і праваабронцы прызналі яго турэмнае зняволенне палітычна матываваным[3]. Пазней былі затрыманыя і ўнесеныя ў спіс тэрарыстаў 11 чалавек па справе «групы Аўтуховіча[4]». Спіс групы Аўтуховіча
Справа аб падрыхтоўцы тэрактаў у Мінску і БарысавеУ ноч на 26 сакавіка 2021 г. ў Пячах быў затрыманы жыхар Пінскага раёна Вячаслаў Малейчык, які, паводле версіі следства, заклаў выбуховае рэчыва ў сметніцу ў Мінску на вул. Убарэвіча і планаваў зрабіць тое ж самае на тэрыторыі АВЦ-72, таксама прадстаўнікі сілавых ведамстваў заявілі аб тым, што за дзеяннямі затрыманага стаяла ініцыятыва BYPOL[5]. Матэрыялы крымінальных спраў на цяперашні час недаступныя шырокай грамадскасці, таму інфармацыя аб датычнасці асоб, супраць якіх вядуцца гэтыя справы да вышэй азначаных злачынстваў і магчымасць іх дзеяння менавіта як арганізаваныя групы грунтуецца выключна на тым, што праваахоўныя органы перадалі СМІ. Зноскі
|