BYPOL
BYPOL — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Аб’яднанне вядзе YouTube- і Telegram-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі. Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Лукашэнкі, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую[1]. Перадумовы9 жніўня ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Як мяркуецца, вынікі былі сфальсіфікаваны. У ходзе сутыкненняў міліцыя ўжыла слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, вадамёты і гумавыя кулі. Некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў былі не згодныя з жорсткай палітыкай, з прычыны чаго сышлі ў адстаўку. Гісторыя20 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з былымі супрацоўнікамі сілавых структур. На гэтай сустрэчы прысутнічалі капітан юстыцыі Андрэй Астаповіч , маёр юстыцыі Ігар Лабан, старшы лейтэнант міліцыі Мацвей Купрэйчык, лейтэнант міліцыі Уладзімір Жыгар. На гэтай сустрэчы яны заявілі аб намеры стварыць прафсаюз сілавых структур. Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне ініцыятывы і прапанавала «правесці асобную закрытую сустрэчу па пытанні пераходу супрацоўнікаў сілавых структур на бок беларускага народа»[2]. Канал на YouTube быў створаны 3 лістапада 2020 года. 22 красавіка 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў тэлеграм-канал «BYPOL» экстрэмісцкім. У выніку распаўсюджванне інфармацыі з гэтага канала цягне адміністрацыйную адказнасць[3]. 12 студзеня 2022 года той жа суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў і іншыя інтэрнэт-рэсурсы ініцыятывы[4]. У лістападзе 2021 года МУС прызнала BYPOL экстрэмісцкім фарміраваннем[5]. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[6]. У жніўні 2022 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў ініцыятыву тэрарыстычнай[7]. У лютым 2023 года арганізацыя ўзяла на сябе адказнасць за атаку на расійскі ваенны самалёт у Мачулішчах[8]. 15 лютага 2024 года шасцярым заснавальнікам BYPOL завочна прызначылі буйныя турэмныя тэрміны[9]. ПублікацыіСамай першай публікацыяй на YouTube-канале ініцыятывы стаў зварот курсанта 4 курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслава Бацяна. У ім ён на фоне бел-чырвона-белага сцяга распавёў пра сваё звальненне. Ён звярнуўся да курсантаў Акадэміі МУС і заклікаў іх кінуць вучобу і «стаць на бок народа». Ён распавёў, як бачыў ўкід бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання[10]. Пасля на канале з’явіліся два роліка з назвай «„Херои“ в балаклавах». У першай частцы пратэстоўцаў жорстка запіхваюць у аўтазак, некаторых б’юць. Усіх ставяць на калені на падлозе фургона. Па дарозе сілавікі здзекліва распытваюць затрыманых і вывучаюць змест іх смартфонаў, асабліва падпіскі ў мэсэнджары Telegram. У другой частцы паказваюцца кадры з адной з акцый пратэсту ў Мінску[11]. 2 снежня ініцыятыва апублікавала відэа сустрэчы Лукашэнкі з супрацоўнікамі АМАПа. На відэа адлюстраваны падзеі «маршу новай Беларусі», які адбыўся 23 жніўня. У той дзень А. Р. Лукашэнка з атрадам АМАП, сынам Мікалаем і асабістым лекарам прыняў удзел у разгоне некалькіх людзей каля палаца Незалежнасці пасля маршу. Пасля «зачысткі» тэрыторыі ён выказаў падзяку сілавікам і паабяцаў не застацца ў даўгу. На відэа чутна, што сілавікі каля Лукашэнка паджартоўваюць з яго слоў, лаюцца, смяюцца[12]. 10 снежня ініцыятыва апублікавала відэа, у якім супрацоўнікі АМАПу абражаюць пратэстоўцаў 23 жніўня каля Палаца Незалежнасці. У роліку дададзены каментарый, што такімі паводзінамі яны парушаюць Загад МУС № 67 «Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»[13]. 17 снежня на YouTube-канале апублікаваны відэаролік пра здзекі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска 12 жніўня. На кадрах відаць, як затрыманыя, сярод якіх жанчыны і непаўналетнія, стаяць на каленях або ляжаць тварам у падлогу з заламанымі за спіну рукамі. На допыце людзей б’юць пад дых або па нырках, прымушаюць аблізваць дубінку. Падчас допытаў людзей запалохваюць, пагражаюць. Некаторыя затрыманыя моцна збітыя, у іх на твары гематомы, драпіны і сінякі. Пакуль ідзе допыт, відаць, як на заднім плане невядомы ў цывільным і балаклаве збівае дубінкай мужчыну. 28 снежня ініцыятыва апублікавала матэрыялы свайго расследавання аб крымінальным пераследзе былога кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Ініцыятыва сцвярджае, што справа Ціханоўскага палітычна матываваная. У дачыненні да Ціханоўскага і чальцоў яго каманды Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю пачало распрацоўку аператыўнага ўліку. Задоўга на затрымання справа знаходзілася пад кантролем старэйшага оперупаўнаважанага 2-га аддзела 3-га ўпраўлення Івана Тарасіка. Агульнае кіраўніцтва гэтай распрацоўкай ажыццяўлялася начальнікам 3-га ўпраўлення Міхаілам Бедункевічам. У выніку кіраўнікам не ўдалося знайсці падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы. У сувязі з гэтым яны арганізавалі правакацыю. Вусны загад, як сцвярджае ініцыятыва, быў аддадзены былым міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым[14][15]. 7 студзеня ў сваім Telegram-канале ініцыятыва апублікавала даклад аб становішчы спраў у структуры МУС. Ён змяшчае звесткі аб штатнай колькасці атэставаных супрацоўнікаў на 1 кастрычніка і іншыя «дадзеныя для службовага карыстання». 14 студзеня ініцыятыва апублікавала запіс, дзе чалавек з голасам, падобным на голас экс-кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова, распавядае, ад чаго загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, а таксама аб нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён тлумачыў, што рабіць з пратэстамі і пратэстоўцамі. Мяркуецца, што запіс быў зроблены ў канцы кастрычніка. На запісе чалавек з голасам, падобным на Карпянкова кажа, што «кіраўніком дзяржавы сілавікі прыкрытыя з усіх бакоў у плане прымянення зброі», а таксама паведамляе, што Аляксандр Тарайкоўскі памёр ад гумавай кулі, якая «прыляцела яму ў грудзі». Ён таксама прыводзіць цытату ад «прэзідэнта», як трэба звяртацца з пратэстоўцамі. Чалавек ў відэа таксама распавёў, што ствараецца база дадзеных.
Пазней МУС назвала запіс фэйкам. Павел Латушка заявіў, што гэты запіс будзе перададзены ў Савет Бяспекі ААН, Еўрапейскі Саюз, АБСЕ і ўладам Расеі і ЗША. 2 лютага TUT.BY атрымаў вынікі фанаскапічнай экспертызы запісу, апублікаванага BYPOL, які мае «велізарнае грамадскае значэнне» і які выклікаў рэзананс не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У аўдыёзапісу гаворка ідзе пра забойства Аляксандра Тарайкоўскага, ужыванне смяротнай зброі і «лагеры для востракапытных». Экспертыза пацвердзіла, што голас на запісу належыць Мікалаю Карпянкову, і не выявіла прыкметаў мантажу[16]. Супрацоўніцтва з іншымі структурамі беларускай апазіцыіІніцыятыва прымала ўдзел у распрацоўцы платформы Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў. Аб’яднанне таксама дапамагае расследаваць іншыя злачынствы. Таксама BYPOL мае прадстаўніка ў Народным антыкрызісным кіраванні. Разам з упраўленнем яны вызначаюць вінаватых у неабгрунтаваным і неправамерным гвалце падчас пратэстаў. Мэты і напрамкі дзейнасці
ІнфаўкідыУ пачатку лютага 2021 года BYPOL распаўсюдзіла інфармацыю, што беларускія ўлады збіраюць міраўтворчы кантынгент у 600 вайскоўцаў для адпраўкі ў Сірыю. Як гаварылася ў паведамленні, у Заходнім і Паўночна-Заходнім аператыўных камандаваннях ужо прыйшла дэрыктыва аб адборы вайскоўцаў. У сувязі з гэтым, паводле звестак групы BYPOL, вайскоўцы пачалі масава звальняецца з Узброеных Сіл. Аднак урад краіны абверг гэтую інфармацыю[17]. У факце падрыхтоўкі да сірыйскай місіі таксама ўсумніліся і іншыя крыніцы[18]. Крыніцы
|