Справа аналітыкаў ЦіханоўскайСправа аналітыкаў Ціханоўскай — палітычна матываваная крымінальная справа, распачатая рэжымам Лукашэнкі супраць 20 беларускіх незалежных аналітыкаў. У студзені 2024 года Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь заявіў пра распачаты працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да так званых «аналітыкаў Ціханоўскай» (так яны былі названыя ў заяве), якія знаходзіліся за мяжой. Ім інкрымінавалася тое, што яны нібыта «далучыліся да змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь неканстытуцыйным шляхам, увайшлі ў экстрэмісцкія фармаванні, створаныя для забеспячэння эфектыўнасці злачыннай дзейнасці»[1]. Ведамства прапанавала абвінавачваным з’явіцца да следчых. Раней у Беларусі заканадаўча ўвялі інстытут спецыяльнай (завочнай) вытворчасці па крымінальных справах у дачыненні да абвінавачваных, якія знаходзяцца за мяжой. У спіс абвінавачаных увайшлі: Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Павел Вусаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова , Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётра Рудкоўскі, Леся Руднік, Наталля Рабава, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна. Нягледзячы на тое, што яны былі названыя «аналітыкамі Ціханоўскай», некаторыя з іх знаходзяцца ў апазіцыі да яе[2]. Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачвацілі ў здзяйсненні «злачынстваў экстрэмісцкага характару» ў сувязі з прэзідэнцкай кампаніяй 2020 года і ў постэлектаральны перыяд[3]:
Акрамя таго, Аляксандра Дабравольскага абвінавацілі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК)[3]. Напачатку судовага працэсу 14 абвінавачаных у справе выступілі з заявай, у якой назвалі справу палітычна матываваным пераследам за іх прафесійную дзейнасць і звярнулі ўвагу на тое, ім не забяспечанае права на справядлівую абарону ў ходзе крымінальнага працэсу, многія нават не ведалі імёнаў сваіх фармальна прызначаных адвакатаў[4]. Працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці праходзіў у Мінскім абласным судзе з 31 траўня па 1 ліпеня 2024 года. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Арэшка[3]. Па выніках разгляду справы Дабравольскага асудзілі да 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 тыс. рублёў); Красуліну, Кучынскага, Рудкоўскага, Шлыка — да 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 1000 да 40000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн рублёў); Астапеню, Біканава, Дракахруста, Казакевіча, Крыжаноўскага, Лапуцька, Лагвінца, Любакову , Навумава, Рогаву, Руднік, Рабаву, Чуліцкую і Шмаціну — да 10 гадоў пазбаўлення волі, а Усава — да 11 гадоў пазбаўлення волі[3]. 24 кастрычніка КДБ унёс усіх 20 фігурантаў справы «аналітыкаў Ціханоўскай» у «спіс тэрарыстаў»[5]. Крыніцы
|