Уладзімір Сцяпанавіч Каранік
Уладзімір Сцяпанавіч Каранік (нар. 8 студзеня 1973, Гродна) — беларускі медык і дзяржаўны дзеяч. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года) БіяграфіяНарадзіўся 8 студзеня 1973 года ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (раней — Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава). З’яўляўся ўрачом-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай онкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 года займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера. 11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[2]. 22 жніўня 2020 года прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[3]. Міжнародныя санкцыі17 снежня 2020 года Караніка ўнеслі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[5]. 18 лютага 2021 года Каранік трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[6], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыі[7]. У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць Караніка[8]. Кур’ёзныя выпадкі
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|